На раніцу 15 жніўня ў Віцебскай вобласці намалацілі 595,3 тысячы тон
У Віцебскай вобласці на раніцу 15 жніўня збожжавыя і зернебабовыя культуры абмалочаныя на 78,1 % плошчаў.
Паводле інфармацыі аблсельгасхарча, убрана 227,4 тыс.га, сярэдняя ўраджайнасць 23,9 ц/га, лепшы паказчык у Аршанскім (37,8 ц/га) і Віцебскім – 34 ц/га раёнах.
Камбайны таксама абмалацілі 6,1 тыс. га (94,4 %) насеннікаў злакавых траў.
Узарана 73,5 тыс. га (25 %) глебы для сяўбы азімых культур пад ураджай 2025 года. Пасеяна 26,1 тыс. га рапсу (43,5%).
Лён выцераблены на 10,8 тыс.га (95,6 %), нарыхтавана 4,8 тыс. т ільнотрасты сярэдняй велічыні 0,97.
Працягваецца нарыхтоўка кармоў другім укосам. Шматгадовыя травы скошаны на 120,3 тыс.га (76,1 %), на ўмоўную галаву жывёлы нарыхтавана 14,15 ц к. адз. (на аналагічную дату 2023-га прыпадала 9,30 ц к. адз.).
Да спіса