Медыцынскае абсталяванне для дзяцей. ФК "Макслайн" працягнуў дабрачынны марафон у Віцебску
Футбольны клуб «Макслайн» працягнуў свой дабрачынны марафон. Каманда купіла для Віцебскай спецыяльнай школы-інтэрната найноўшы медыцынскі прыбор «Біяптрон». Цырымонія ўручэння адбылася ва ўрачыстай абстаноўцы з удзелам кіраўніцтва, трэнераў і гульцоў «Макслайна».
Як паведаміла «ВВ» дырэктар Віцебскай спецыяльнай школы-інтэрната Алена Акімава, ва ўстанове праходзяць лячэнне і рэабілітацыю дзеці з парушэннем слыху, засмучэннем аўтыстычнага спектру і іншымі сур'ёзнымі парушэннямі з розных рэгіёнаў Віцебскай вобласці. Некаторыя пастаянна пражываюць у школе-інтэрнаце, некаторыя прыходзяць на лячэнне, карэкцыйныя заняткі і наведваюць разнастайныя гурткі.
- Прыбор «Біяптрон» прызначаны для лячэння суставаў, скурных захворванняў, ВРВІ, лор-паталогій, – патлумачыла Алена Акімава. - З яго дапамогай павысіцца эфектыўнасць лячэння дзяцей. Дзякуй вялікі футбольнаму клубу «Макслайн» за тое, што адгукнуліся на нашу просьбу.
Фота ФК «Макслайн».
Да спіса