На Віцебшчыне прадстаўніцтва замежнай арганізацыі недаплаціла падаткаў на 800 тысяч рублёў.
Факты заніжэння падатковых абавязацельстваў выяўлены падчас праверкі прадстаўніцтва замежнай арганізацыі на Віцебшчыне.
Як устаноўлена, прадстаўніцтва арандавала ў грамадзян жылыя дамы і кватэры для пражывання работнікаў. Пры гэтым плацельшчык не вылічаў падатак на нерухомасць з арандаваных аб'ектаў. Акрамя таго, не ўтрымліваўся і не пералічваўся ў бюджэт падаходны падатак з сум даходаў, выплачаных фізічным асобам – арэндадаўцам, паведамілі ў прэс-службе абласной падатковай інспекцыі.
Прадстаўніцтва таксама вылічана не ў поўным аб'ёме ПДВ з кошту аказанай ёй паслуг па будаўнічым кантролі мантажу абсталявання і металаканструкцый, месцам рэалізацыі якіх прызнаецца тэрыторыя Рэспублікі Беларусь. Працу выканала замежная кампанія.
Плацельшчык пры вызначэнні выдаткаў неабгрунтавана ўключыў у склад выдаткаў, якія ўлічваюцца пры падаткаабкладанні, кошт матэрыялаў, так як адпаведныя дакументы не ўтрымліваюць звестак, якія пацвярджаюць выкарыстанне названых матэрыялаў для дзейнасці будаўнічай пляцоўкі. Гэта пацягнула няпоўную выплату падатку на прыбытак.
Усяго па выніках праверкі пастаяннага прадстаўніцтва замежнай арганізацыі прыйдзецца даплаціць у бюджэт падаткаў на суму 800 тысяч рублёў.
Да спіса