Навіны рэгіёна
22.01.2025

На кожным участку для галасавання ў Віцебскай вобласці будуць працаваць грамадскія назіральнікі ад прафсаюзаў

Грамадскія назіральнікі ад прафсаюзаў будуць працаваць на кожным участку для галасавання ў Віцебскай вобласці.


У параўнанні з выбарчай кампаніяй мінулага года, колькасць назіральнікаў ад прафсаюза стала крыху больш-каля 26 працэнтаў ад агульнай колькасці зарэгістраваных нацыянальных назіральнікаў, яны ажыццяўляюць назіранне разам з прадстаўнікамі ўсіх грамадскіх аб'яднанняў і палітычных партый, якія складаюць грамадзянскую супольнасць, паведаміў старшыня Віцебскага абласнога аб'яднання прафсаюзаў Юрый Дзяркач.

- Прафсаюзныя назіральнікі з першага дня датэрміновага галасавання працуюць на кожным выбарчым участку. Напярэдадні яны прайшлі навучанне на базе абласнога аб'яднання прафсаюзаў, азнаёміліся з нарматыўнымі дакументамі і метадычнымі рэкамендацыямі, распрацаванымі Цэнтральнай выбарчай камісіяй, прааналізавалі магчымыя крызісныя сітуацыі і шляхі іх вырашэння, — дапоўніў кіраўнік абласнога аб'яднання прафсаюзаў. - Усе назіральнікі дакладна ведаюць пра новаўвядзенні выбарчага заканадаўства і арганізацыі працы ўчастковых камісій. Падрыхтоўчы этап яны прайшлі для аб'ектыўнага назірання за ходам электаральнай кампаніі.

У кожнага грамадскага назіральніка будзе магчымасць сачыць непасрэдна за ходам галасавання, пры неабходнасці атрымаць інфармацыю аб колькасці прагаласаваўшых выбаршчыкаў. Свае заўвагі і прапановы назіральнікі змогуць агучыць непасрэдна старшыням участковых камісій, а таксама перадаць аб'ектыўную інфармацыю ў цэнтр грамадскага назірання за выбарамі.

Да спіса