Навіны рэгіёна
20 лістапада 2024
40 сем'яў атрымалі ключы ад кватэр у новым пяціпавярховым доме ў Лёзна.
У Лёзне ключы ад кватэр у новым пяціпавярховым доме № 2Д па вуліцы Валадарскага атрымалі 40 сем'яў.Шэсць арэндных кватэр прадастаўлена работнікам РАНС і дзевяць - супрацоўнікам міліцыі. У час урачыстага адкрыцця жылога дома старшыня Лёзненскага райвыканкама Іван Фёдараў падкрэсліў, што гэта трэці па ліку дом з электраацяпленнем у гарпасёлку, які быў пабудаваны літаральна за некалькі месяцаў.- Раз у два гады мы ўводзім у эксплуатацыю шматкватэрны жылы дом. Упэўнены, што гэта традыцыя працягнецца, бо наша дзяржава падтрымлівае шматдзетныя сем'і, маладых спецыялістаў, - адзначыў Іван Фёдараў. - Навасёлам хачу пажадаць, каб у іх сямейных гняздзечках панавалі ўтульнасць і каханне, раздаваліся шчаслівыя дзіцячыя галасы.
У ліку першых, хто пераступіў парог новага дома - сям'я Рамана і Ірыны Канстанцінавых , якія выхоўваюць чацвярых дзяцей, а ключы ад кватэры з рук кіраўніка раёна прыняў самае малодшае дзіця - Арцём, якому няма яшчэ і двух гадоў.- Хочацца сказаць вялікі дзякуй нашай дзяржаве, якая аказвае вялікую дапамогу шматдзетным сем'ям, - сказалі жонкі Канстанцінавы. - Вялікая сям'я - гэта вялікае шчасце, але ў той жа час - вялікая адказнасць і вялікая праца. У нашай краіне аказваецца ўсялякая падтрымка сем'ям, у якіх выхоўваецца трое і больш дзяцей, і самая галоўная з іх - гэта жыллё. Сёння і мы сталі ўладальнікамі кватэры ў новай сучаснай хаце.
Алена КОЛАСАВА, па матэрыялах газеты «Сцяг перамогі».
Фота перададзена газетай «Сцяг перамогі».