Гэты досвед арганізацыі моладзевага руху і стаў падставай для вылучэння і абрання маладога педагога другім сакратаром РК БРСМ.
Азіраючыся назад, можна сказаць, што менавіта ў Саюзе моладзі пачаў раскрывацца патэнцыял Веранікі, якая ведала ў раёне ўсіх маладых механізатараў, жывёлаводаў, работнікаў прамысловых прадпрыемстваў і арганізацый і разам з актывам уцягвала іх у грамадскае жыццё, умела выкарыстоўвала СМІ для папулярызацыі іх поспехаў. Нядзіўна, што "камсамолку, прыгажуню і спартсменку" ведала ў раёне большасць насельніцтва. Лынтупчане ганарыліся сваёй зямлячкай і вылучылі кандыдатам у дэпутаты райсавета.
- Вядома, гэта было прыемна, аднак і адказна, - распавядае Вераніка. - Ці змагу апраўдаць давер людзей? А потым вырашыла: калі буду іх чуць, дапамагаць у рашэнні праблем, у меру сваіх магчымасцяў паляпшаць жыццё на сяле, тады не падвяду і апраўдаю давер тых, хто аддаў на выбарах за мяне свой голас.
- Я добра ведаю жыццё вяскоўцаў, праблемы, з якімі яны сутыкаюцца, - кажа Вераніка Казлоўская. - Таму, напрыклад, выязджаючы на сустрэчы з выбаршчыкамі ў Лынтупскі сельвыканкам, не чакаю, калі нехта з іх прыйдзе на прыём. Узяла за правіла да яго пачатку аб'язджаць пасёлак і іншыя населеныя пункты, каб бачыць, у якім стане знаходзяцца вуліцы і дарогі, дзе патрабуецца падсыпка або грэйдзіраванне, каму неабходна дапамога з рамонтам будынкаў, добраўпарадкаваннем. Частку пытанняў здымаю да паступлення зваротаў, больш складаныя вырашаем разам з сельвыканкамам, раённымі службамі, самімі вяскоўцамі. Імкнуся паўплываць і на грамадскае жыццё. Напрыклад, раённы праект “Папа-зала” стартаваў з Лынтупскай школы, а задумвалі і рэалізоўвалі яго для таго, каб аб'яднаць маладыя сем'і і, у прыватнасці, каб бацькі больш часу праводзілі з дзецьмі, разам далучаліся да здаровага ладу жыцця. Адначасова праект дапамагаў умацоўваць матэрыяльную базу школы - пераможцы, якія атрымлівалі ўзнагароду ў выглядзе спортінвентару, часцей за ўсё пакідалі яго навучальнай установе.
Сёння мне цяжка падзяліць дэпутацкія і прафесійныя абавязкі. Яны па-ранейшаму шмат у чым звязаныя з дзецьмі, але выйшлі далёка за межы выбарчай акругі. СШ №3, якой кірую чацвёрты год, хоць і знаходзіцца ў самым маладым мікрараёне райцэнтра, сама не новая. Тут шмат што патрабуе паляпшэння, пра што і даводзіцца клапаціцца. Паступова мяняем вучэбную мэблю. З фінансавай падтрымкай ААТ «Хацілы-Агра» замянілі асвятленне ў школе, «Курапалле-Агра» купіла для нас музычнае абсталяванне, рай-выканкам
паспрыяў замене бегавой дарожкі, а ДРБУ-132 выканала гэтую працу, спілавалі старыя дрэвы, ахавалі прышкольную тэрыторыю.
Два аўтобусы штодзень прывозяць на заняткі 111 навучэнцаў. Таму стан дарог стала ў поле зроку дырэктара.
- Прафесійнай і грамадскай рабоце спрыяе тое, што Беларусь - сацыяльна арыентаваная дзяржава, і ўсё ў ёй накіравана на падтрымку сацыяльнай сферы, - адзначае дэпутат. - Гэта ўлічваю, вырашаючы пытанні па паляпшэнні якасці жыцця людзей.
Да спіса