Чэмпіянат праводзіўся на працягу трох дзён на базе Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі "Зграйкі" пад Мінскам. У ім прынялі ўдзел
8 каманд з усіх абласцей Беларусі.
У першы дзень ратавальнікі дэманстравалі баявыя прыёмы, у другі - вызначалі лепшых у сутычках у вагавых катэгорыях да 64 кг, да 71 кг, да 79 кг і да 88 кг, а ў трэці дзень спартсмены сышліся ў вагавой катэгорыі 98 кг і 98+ кг.
У выніку трохдзённай барацьбы работнікі Віцебскага абласнога УМНС заваявалі першае месца ў камандным заліку, а таксама апярэдзілі сваіх калег у асабістым першынстве. Так, золата заваявалі Арцём Коласаў (вагавая катэгорыя да 64 кг) і Андрэй Сямёнаў (вагавая катэгорыя да 88 кг), серабро прывезлі Ілля Сколепаў (у вагавой катэгорыі да 71 кг), а бронзу - Сяргей Новікаў (вагавая катэгорыя да 64 кг), Дзмітрый Зубаў (у вагавой катэгорыі да 79 кг) і Мікіта Шэдаў (у вагавой катэгорыі да 98 кг).
Да спіса