Бел
Спевамі Мілана займаецца з сямігадовага ўзросту. Спачатку ў студыі на базе роднай агульнаадукацыйнай навучальнай установы. У дзяўчынкі выдатныя вакальныя даныя, яна артыстычная. І Мілану рэгулярна запрашаюць выступаць у Віцебску на гарадскіх імпрэзах.
- Мне проста падабаецца спяваць, выступаць на сцэне перад публікай, - прызнаецца дзяўчынка. - А яшчэ люблю танцаваць. Выступаючы на гарадскіх святах, атрымліваеш вакальны і сцэнічны досвед. Чым больш спяваеш на адкрытых пляцоўках, тым лягчэй на фестывалях.
Да спіса