Навіны рэгіёна
31.08.2020
РУП "Віцебскэнерга" рэалізуе ў 2020 годзе вялікі інвестпраект на кацельні "Паўночная" ў абласным цэнтры. Праект з'яўляецца адным з мерапрыемстваў цэлага комплексу работ, якія праводзяцца ў краіне з мэтай інтэграцыі Беларускай АЭС у аб'яднаную энергетычную сістэму рэспублікі. У адпаведнасці з ім у новым будынку кацельні прадугледжана ўстаноўка двух вадагрэйных электракатлоў агульнай магутнасцю 20 МВт, мантаж двух бакаў-акумулятараў аб'ёмам па 1 тыс. куб.м кожны. На пляцоўцы КСМ-110кВ устаноўлены сілавы трансфарматар вытворчасці ААТ "Сіменс трансфарматары" (Расія). Будаўніча-мантажныя работы на аб'екце пачаліся ў студзені бягучага года.
Да спіса