Неўзабаве з невялікага пасёлка сталі адгружаць на беларускія і расійскія кансервавыя заводы вэнджаную кільку і салаку, якая служыць сыравінай для вырабу шпрот.
Прадукцыя ідзе нарасхват, - адзначылі ў службе маркетынгу. - Таму ў кіраўніцтва ёсць намер пашыраць выпуск прадукцыі.
Гэтая размова адбылася вясной мінулага года. На прадпрыемстве пачалі работы па газіфікацыі вытворчасці. Не ўдаючыся ў падрабязнасці, гаварылі аб намеры не толькі вэндзіць рыбу, але і рабіць кансервы.
- Бізнес, з аднаго боку, патрабуе цішыні, з другога - ініцыятывы, - распавялі на прадпрыемстве. - Скажу так: у Беларусі створаны добрыя ўмовы для развіцця прадпрымальніцтва, і гэтым трэба карыстацца. Паставіўшы мэту, ісці да яе, развіваць вытворчасць, сферу паслуг, што мы і імкнемся рабіць.
Гэта былі не проста словы. Па выніках працы за мінулы год маладое прадпрыемства апынулася ў ліку 52 уладальнікаў прэміі "Лідэр спажывецкага рынку - 2023" і атрымала права на размяшчэнне фірмовага знака "Лідэр-2023" на ўпакоўцы сваёй прадукцыі і выкарыстанне яго ў рэкламе.
У намінацыі "Рыбная прадукцыя" дыпломаў лаўрэатаў удастоены салака балтыйская гарачага вэнджання і салака балтыйская халоднага вэнджання, салака балтыйская непадзеленая халоднага вэнджання і гарачага вэнджання. Гэта пры тым, што вытворчасць салакі халоднага вэнджання была асвоена прыкладна паўгода таму.
- Мы працуем з найбуйнейшымі вытворцамі шпрот на тэрыторыі краін СНД, - падкрэсліў кіраўнік ТАА «Фішмэн Паўэр» Віталь Далжэнка. - Цяпер сезон актыўнай рэалізацыі рыбнай прадукцыі. Штосутачна вырабляем яе ад 12 да 14 тон. Цесна супрацоўнічаем з найбуйнымі вытворцамі шпрот на тэрыторыі краін СНД.
2024 год на прадпрыемстве пачынаюць з рэалізацыі новых ідэй. Прыкладна праз 2 - 3 месяцы тут плануюць адкрыць кансервавы цэх. Так што ў бліжэйшай перспектыве спатрэбяцца новыя працоўныя рукі. Да 300 працуючых дабавіцца яшчэ да 80 чалавек. Ня выключана, што прадпрыемства будзе займацца і перапрацоўкай чырвонай рыбы. Агульны аб'ём вытворчасці плануецца павялічыць сёлета ўдвая.
Да спіса