Узнагароду яму ўручылі на цырымоніі закрыцця трэцяга працоўнага семестра студэнцкіх атрадаў.
Кожны год гаспадарка прымае студэнцкія атрады, цесна супрацоўнічае з Пастаўскім каледжам, асобна заахвочвае тых, хто паказаў найлепшы вынік на ўборцы ўраджаю. Сёлета ў ААТ «Навасёлкі-Лучай» працавалі пяць студатрадаў навучальнай установы, якія прыбіралі бульбу на 20-гектарнай плошчы.
Яшчэ адзін атрад навучэнцаў Навасёлкаўскай СШ, якая носіць імя былога кіраўніка гаспадаркі Героя Сацыялістычнай Працы Адольфа Валадзько, падчас уборачнай кампаніі працаваў на зернесушыльным комплексе.
- Працаўладкаванне навучэнскай моладзі лічу адной з першачарговых задач, – кажа Юрый Шымчык. - Папрацаваўшы ў студатрадзе, многія выбіраюць для сябе сельскагаспадарчыя прафесіі і пасля атрымання дыплома вяртаюцца ў гаспадарку. Яны наш рэзерв кадраў.
Фота з адкрытых крыніц.
Да спіса