Бел
Патрыятычная акцыя заклікана ўмацаваць агульнанацыянальную згоду і адзінства ў грамадстве і гістарычную памяць аб гераізме беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
Аўтакалона, галоўным атрыбутам якой сталі Дзяржаўныя флагі Рэспублікі Беларусь, сфарміравалася на ўездзе ў Міёрскі раён, у героіка-патрыятычнага комплексу "Дзісненская мяжа". Нараўне з экіпажамі супрацоўнікаў ДКСЭ ў ёй рухаліся маладзёжныя экіпажы студэнтаў ВДУ ім. П.М. Машэрава на чале з рэктарам Валянцінай Багатыровай і актывістамі Белай Русі.