Навіны рэгіёна
23.07.2024

Аляксандр Субоцін адзначыў, што аграрыі вобласці настроены на работу

А чарговым і дадатковым стымулам стала селектарная нарада, якая прайшла 19 ліпеня ў кіраўніка дзяржавы, якая задала правільны вектар, "каб ніхто не расслабляўся".

"Цяпер усё на палях, - сказаў старшыня аблвыканкама (словы кіраўніка Віцебскай вобласціпрыводзіцьБелТА). - Учора ў полі знаходзіліся 78% камбайнаў, сёння амаль усе камбайны ў полі. Уборка ідзе, усё ў рабоце: салома ўбіраецца, сушыцца, збожжа закладваецца і фарміруецца каравай. У нас у вобласці больш за 150 тыс. т пакладзена ўжо ў скарбонку і абласную, і рэспубліканскую. Убрана 16% плошчаў, таму асноўная бітва яшчэ наперадзе".

У гэтым годзе аграрыі рэгіёну ўсё зрабілі строга па тэхналогіі, дадаў Аляксандр Субоцін. Недахопу ва ўгнаеннях не было, тэрміны высеву былі тэхналагічна выкананы.

Фота тэлеграм-канал "Віцебская вобласць. Афіцыйна". 

Да спіса