Бел
У вёсцы Свяча Бешанковіцкага раёна прадаўжаецца аднаўленне помніка архітэктуры канца ХІХ стагоддзя. Храм Раства Прасвятой Багародзіцы быў пабудаваны ў 1895 годзе на месцы аднайменнай драўлянай царквы 1793 года. Мураваны храм уяўляў сабой аднанефнае збудаванне з вежай. На час аднаўленчых работ, якія праводзяцца з вясны 2022 года, побач была пабудавана часовая драўляная царква, куды прыхаджане збіраюцца на малітву.
Да спіса