Навіны раёна
21.12.2021

Змены ў Канстытуцыі абмеркавалі ў Талачыне ідэолагі

Дыялогавая пляцоўка па пытаннях магчымых змяненняў у Канстытуцыі і маючым адбыцца рэферэндуме прайшла ў Талачыне ў рамках семінара з ідэалагічным актывам.

Удзел у мерапрыемстве бралі намеснікі кіраўнікоў, адказныя за арганізацыю ідэалагічнай працы ў арганізацыях і ўстановах, на прадпрыемствах раёна.

На важнасці надыходзячай падзеі для будучага развіцця краіны ўвагу прысутных акцэнтавала намеснік старшыні райвыканкама, дэпутат Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў Іна Галубкова.

Падчас пасяджэння таксама разгледжаны пытанні арганізацыі ідэалагічнай работы ў калектывах рэгіёну, інтэграцыі работы дзяржаўных органаў у сетцы Інтэрнэт (сацыяльныя сеткі і месэнджэры).



Да спіса