З працоўным калектывам камунальнага сельскагаспадарчага унітарнага прадпрыемства «Племзавод «Рэканструктар» сустрэўся першы намеснік старшыні - начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванню райвыканкама Мікалай Сцежкін.
Мікалай Мікалаевіч абмеркаваў з працаўнікамі гаспадаркі правядзенне работ па корманарыхтоўцы (па выніках першага ўкосу тут нарыхтавана 10,61 цэнтнера кармавых адзінак на ўмоўную галаву, што на 1,43 ц к. а. больш, чым год таму), падрыхтоўцы тэхнікі да маючай адбыцца ўборцы ўраджаю, а таксама шэраг іншых актуальных сёння для аграрыяў пытанняў.
Акрамя таго, прысутныя на сустрэчы завастрылі ўвагу прадстаўніка мясцовай улады на наяўных, на іх погляд, праблемах жыццезабеспячэння насельніцтва, якія патрабуюць вырашэння. Сярод іх водазабеспячэнне, добраўпарадкаванне вадаёма ў вёсцы Райцы, арганізацыя культурна-масавых мерапрыемстваў, правядзенне якіх у сувязі эпідэміялагічнай сітуацыяй было часова прыпынена і цяпер паступова аднаўляецца.
Не абыйшлося і без найбольш надзённага для жыхароў раёна пытання - стану дарог. У прыватнасці, гаворка ішла пра дарогу, якая злучае населеныя пункты Еўлах і Навінка. Як нам стала вядома, ужо літаральна на наступны дзень работнікі ДРБУ-147 прыступілі да правядзення патрабуемага на дадзеным участку ямачнага рамонту.
Ігар Снараў.
Да спіса