Навіны раёна
З Днём работнікаў бытавога абслугоўвання насельніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі!
20.03.2026

З Днём работнікаў бытавога абслугоўвання насельніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі!

Паважаныя работнікі і ветэраны бытавога абслугоўвання насельніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі Талачынскага раёна! Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам.

Ваша галіна - адна з самых важных і значных як для раёна ў цэлым, так і для кожнага яго жыхара. Ад вашага майстэрства, якасці прадстаўляемых паслуг, шмат у чым залежыць настрой жыхароў раёна, дабрабыт і ўмовы іх жыцця.

Дзякуем Вам за працавітасць, высокую самааддачу, добрасумленнае стаўленне да справы.

Словы асаблівай удзячнасці - ветэранам жыллёва-камунальнай гаспадаркі і сферы бытавога абслугоўвання, на прыкладзе якіх выхоўваецца і ўдасканальваецца ў прафесіі цяперашняе пакаленне работнікаў галіны.

Жадаем вам моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту, а ваша нялёгкая праца заўсёды знаходзіць прызнанне і годную ацэнку.

Старшыня Талачынскага раённага
выканаўчага камітэта А. М. Лындзін

Старшыня Талачынскага
раённага Савета дэпутатаў Г. Г. Мурашко

Да спіса