Навіны раёна
02.04.2021

З 2 па 9 красавіка 2021 года ДАІ правядзе прафілактычную акцыю «Беражыце дзяцей!»

Галоўная мэта праводзімага мерапрыемства - папярэджанне дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму.

З пачатку 2021 года на дарогах краіны былі траўмаваны 58 дзяцей, загінулі пяцёра, прычым трое з іх - у сакавіку.

На працягу ўсёй акцыі супрацоўнікі ДАІ будуць несці службу паблізу ўстаноў адукацыі. Дадзеная мера накіравана на прафілактыку парушэнняў ПДР, а таксама аказанне дапамогі грамадзянам, у выпадку неабходнасці.

Сярод школьнікаў будзе праводзіцца прафілактычная работа. Супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі раскажуць аб правілах бяспечнага ўдзелу ў дарожным руху на роварах, самакатах і іншых сродках перамяшчэння. Таксама нагадаюць правілы пераходу праезнай часткі як на двухколавых транспартных сродках, так і ў пешым парадку.

Акрамя гэтага ў працоўных калектывах арганізацый будуць праведзены сустрэчы, падчас якіх інспектары ДАІ растлумачаць кіроўцам Правілы дарожнага руху ў частцы бяспечнай перавозкі дзяцей, а таксама правілы перавозкі арганізаваных груп дзяцей аўтобусамі.

Звяртаем увагу дарослых на неабходнасць пастаяннага кантролю за дзецьмі. Кожны дзень нагадвайце вашаму дзіцяці пра бяспечныя паводзіны паблізу праезнай часткі і падавайце толькі станоўчы прыклад.

Да спіса