Па ўстоянай традыцыі ў першы дзень лета ў рамках рэспубліканскай акцыі «Белая Русь» - з любоўю да дзяцей» старшыня раённай арганізацыі РГА«Белая Русь» Ала Краўчанка разам з актывістам арганізацыі Наталляй Гамеза адправіліся ў госці да выхаванцаў дзіцячага дома сямейнага тыпу. І, вядома ж, не з пустымі рукамі, а з карыснымі падарункамі і яркімі шарамі.
Ала Міхайлаўна цёпла павіншавала хлопчыкаў і дзяўчынак са святам і перадала ім сродкі гігіены. Справа ў тым, што ў гэтых дзяцей на носе змена ў летніку і лішнімі яны сапраўды не будуць. У сваю чаргу выхаванцы дзіцячага дома сямейнага тыпу падзякавалі гасцям і падарылі зробленую ўласнымі рукамі карціну.
З гэтымі хлопцамі ў раённай «Белай Русі» склаліся даўнія сяброўскія адносіны, яе прадстаўнікі рэгулярна наведваюцца да дзяцей, па магчымасці аказваюць ім матэрыяльную дапамогу. Дарэчы, у рамках рэспубліканскай акцыі «Белая Русь» - з любоўю да дзяцей» былі падрыхтаваны міні-прызы для хлопчыкаў і дзяўчынак, якія будуць наведваць першую змену спартыўна-аздараўленчага лагера «Ніва» і лагер дзённага знаходжання пры ЦДiМ.
Юлія Капранава.
Да спіса