Адрас: 211092, г. Талачын,
вул. Леніна, 1
Е-mail: odok@tolochin.vitebsk-region.gov.by
Тэлефон: (802136) 5-15-33
У Мінску стартавала 27 спецыялізаваная аптовая выстава-кірмаш «ПрадЭкспа-2021». У ёй бяруць удзел больш за 130 прадпрыемстваў з Беларусі і Расіі. Віцебскую вобласць прадстаўляюць два прадпрыемствы: «Віцебскхлебпрам» і Талачынскі кансервавы завод.
«ПрадЭкспа-2021» – гэта платформа для прафесійных зносін галінавікоў праз правядзенне тэматычных бізнес-форумаў, спецыялізаваных семінараў, конкурсаў і майстар-класаў. У рамках выставы-кірмашу пройдзе штогадовы рэспубліканскі агляд якасці хлебабулачных і кандытарскіх вырабаў «СМАКАТА-2021». Удзельнічаць у якім будуць спецыялісты «Віцебскхлебпрама».