Паважаныя работнікі і ветэраны сферы бытавога абслугоўвання насельніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі!
Віншуем вас з прафесійным святам!
У цяперашні час немагчыма ўявіць наша жыццё без сферы жыллёва-камунальнай гаспадаркі і бытавога абслугоўвання, вынікі дзейнасці якой адчувае кожны з нас у сваім штодзённым жыцці.
На плячах работнікаў камунальнай сферы ляжыць вялікі груз адказнасці за жыццё ўсяго раёна, іх праца заўсёды на ўвазе, кожны штодня і штогадзіны адчувае і ацэньвае яе вынікі. Ад вашай увагі, прафесіяналізму, адказнага стаўлення да справы залежаць побыт, утульнасць і камфорт, настрой жыхароў раёна.
Прыміце шчырую падзяку за вашу паўсядзённую працу і ўклад у развіццё і далейшае добраўпарадкаванне нашага раёна. Галоўнае, каб імкненне да паляпшэння жыцця людзей і ў будучыні заставалася асноўным арыенцірам для працаўнікоў камунальнай гаспадаркі!
Жадаем вам моцнага здароўя, аптымізму, стабільнасці, дабрабыту і поспеху ў вашай няпростай, але такой патрэбнай людзям працы!
Старшыня Талачынскага раённага
выканаўчага камітэта О.М.Лындзiн
Старшыня Талачынскага раённага
Савета дэпутатаў Г.Г.Мурашка
Да спіса