Паважаныя настаўнікі, работнікі адукацыі і ветэраны педагагічнай працы! Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам - Днём настаўніка!
У гэты дзень мы ўшаноўваем людзей, якія прысвяцілі сваё жыццё самай выдатнай прафесіі, якая адкрывае для чалавека дарогу да ведаў, да пошуку свайго месца на зямлі.
Ва ўсе часы настаўнік нёс самую высакародную місію. А ў наш час - час высокіх тэхналогій, мадэрнізацыі эканомікі, вытворчасці, адукацыйнага асяроддзя - значнасць работы настаўніка ўзрасла яшчэ больш. Грамадства вучыцца жыць па-новаму, і настаўнік - ключавая фігура у гэтым няпростым працэсе, яму даверана самае дарагое, самае каштоўнае - дзеці. Ад вас залежыць тое, якой быць нашай адукацыі, школе будучага дня. У вашых руках - лёсы цэлых пакаленняў, будучыня нашага раёна, яго росквіт і магутнасць краіны.
Нізкі паклон і ўдзячнасць вам, ветэраны сістэмы адукацыі, за працу, актыўны ўдзел у выхаванні моладзі, працу па захаванню лепшых нашых традыцый сярод падрастаючага пакалення, жыццёвую стойкасць і аптымізм.
Паважаныя настаўнікі!
Бывайце здаровыя, паспяховыя, шчасныя, творча актыўныя. Хай падзяка вашых вучняў стане для вас годнай узнагародай.
З павагай,
Старшыня Талачынскага раённага
выканаўчага камітэта О.М.Лындзiн
Старшыня Талачынскага раённага
Савета дэпутатаў Г.Г.Мурашка
Да спіса