Навіны раёна
Віншаванне з Днём Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь
15.03.2021

Віншаванне з Днём Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь

Паважаныя жыхары Талачынскага раёна! Віншуем вас з Днём Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Будучы Асноўным Законам краіны, Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь засяродзіла ў сабе багаты гістарычны вопыт і мудрасць папярэдніх пакаленняў, замацавала прававыя, палітычныя і ідэалагічныя асаблівасці дзяржавы і грамадства, выразна вызначыла прыярытэты нацыянальнага развіцця. Ідэі адзінства, грамадзянскага міру і згоды тут з'яўляюцца стрыжневымі. Прыхільнасць ім забяспечвае магчымасць для ўсяго грамадства ўпэўненага і стабільнага руху наперад, увасобленага ў гарманічным развіцці кожнага грамадзяніна. Але нельга забывацца пра тое, што рэалізацыя абвешчаных у Канстытуцыі правоў і свабод залежыць ад кожнага з нас. Ніхто, акрамя нас саміх, не зробіць Беларусь больш моцнай, больш дэмакратычнай і па-сапраўднаму вольнай краінай. Толькі аб'яднаўшы намаганні, мы зможам пераадолець любыя цяжкасці і пабудаваць у нашай краіне праўдзіва грамадзянскую супольнасць. Давайце памятаць пра гэта, рабіць усё для дабрабыту раёна і краіны ў цэлым. Жадаем вам аптымізму, поспехаў у добрых справах і пачынаннях, міру і дабрабыту!

З павагай,

Старшыня Талачынскага раённага

выканаўчага камітэта О.М.Лындзiн

Старшыня Талачынскага раённага

Савета дэпутатаў Г.Г.Мурашка

Да спіса