Паважаныя святары і вернікі Беларускай Праваслаўнай Царквы і іншых хрысціянскіх цэркваў, якія святкуюць Уваскрасенне Хрыстова па юліянскім календары!
Прыміце сардэчныя віншаванні са святам Уваскрэсення Хрыстовага!
Уваскрасенне Хрыстова вечны сімвал перамогі жыцця, дабра і справядлівасці. Вялікдзень раскрывае сапраўдны гуманізм хрысціянства, які сцвярджае вялікую духоўную энергію ўсёдаравання і любові.
Вясновыя велікодныя дні напаўняюць сэрцы людзей веліччу і радасцю, любоўю і надзеяй, усведамленнем неабходнасці міласэрнасці і дапамогі бліжняму, прымушэннем да добрых намераў сваіх, учынкаў, сумленнай працы, дапамагаюць кожнаму з нас адчуць дзіўную прыгажосць навакольнага жыцця.
Выхаваныя ў хрысціянскіх традыцыях, сёння мы беражліва перадаем нашым дзецям найважнейшыя складнікі мірнага жыцця: міласэрнасць і талерантнасць, згоду і памяркоўнасць.
Няхай святло гэтага вялікага свята ніколі не гасне ў вашых душах, абуджаючы імкненне жыць і працаваць у імя ператварэння роднай зямлі, сцвярджэння ідэалаў дабра і чалавекалюбства.
Няхай цяпло свята сагравае вашы дамы, садзейнічае міру і згодзе ў іх. Ад усёй душы жадаем вам моцнага здароўя, шчасця і любові, узаемаразумення і дабрабыту.
З павагай,
старшыня Талачынскага раённага
выканаўчага камітэта О.М.Лындзiн
старшыня Талачынскага раённага
Савета дэпутатаў Г.Г.Мурашка
Да спіса