Паважаныя святары, вернікі беларускай праваслаўнай царквы і іншых хрысціянскіх цэркваў, якія святкуюць Нараджэнне Хрыстова 7 студзеня!
Сардэчна віншуем вас са светлым святам Нараджэння Хрыстова!
Ва ўсім хрысціянскім свеце гэта свята ўшаноўваюць як самае радаснае і душэўнае. Яно дорыць людзям нязгаснае святло веры і надзеі, напаўняе сэрцы любоўю і радасцю. Яно звяртае ўсіх нас да вечных хрысціянскіх каштоўнасцяў, прымушае асабліва ўважліва зірнуць на сваё жыццё, на свае справы і ўчынкі, натхняе на здзяйсненне добрых спраў, на чуласць і ўвагу да ўсіх, хто мае патрэбу ў спагадзе, дапамозе і клопаце.
У гэтыя цудоўныя святочныя дні ад усёй душы жадаем вам шчасця і радасці, любові і ўзаемаразумення. Хай жыватворнае святло Раства Хрыстова сагрэе вашы дамы цяплом і ўтульнасцю, надасць сіл у пераадоленні жыццёвых цяжкасцяў, дапаможа стаць лепш і мудрэй.
Старшыня Талачынскага раённага
выканаўчага камітэта О.М.Лындзiн
Старшыня Талачынскага
раённага Савета дэпутатаў Г.Г.Мурашка
Да спіса