Паважаныя святары і вернікі рымска-каталіцкай і іншых хрысціянскіх цэркваў, якія святкуюць Нараджэнне Хрыстова па Грыгарыянскім календары!
Прыміце шчырыя віншаванні са святам Божага Нараджэння!
Традыцыйна з гэтым святам звязваюць самыя патаемныя планы на будучыню, шчырыя пажаданні адзін аднаму любові, дабрабыту і сямейнага шчасця. Свята Божага Нараджэння нясе кожнаму светлыя надзеі, умацоўвае веру ў лепшае, напаўняе пачуццямі міласэрнасці, цярпення і дабра. Яно аб'ядноўвае нашы сем'і, падахвочвае шчыра і ўважліва ставіцца да ўсіх, хто мае патрэбу ў нашым удзеле, дапамозе і клопаце.
Напярэдадні надыходзячага свята шчыра жадаем усім, каб цяпло святой Каляднай ночы напоўніла дабром і міласэрнасцю дамы, прынесла згоду і паразуменне ў кожную сям'ю.
Няхай узнёслыя пачуцці, звязаныя з Калядамі, не пакідаюць вас у паўсядзённым жыцці, а цяпло свята ўвесь год сагравае родных і блізкіх.
З павагай,
старшыня Талачынскага раённага
выканаўчага камітэта О.М.Лындзiн
старшыня Талачынскага раённага
Савета дэпутатаў Г.Г.Мурашка
Да спіса