Дарагія педагогі, школьнікі, студэнты, бацькі!
Прыміце самыя цёплыя віншаванні з Днём ведаў і пачаткам новага навучальнага года!
Менавіта веды даюць чалавеку ўпэўненасць і свабоду ў выбары жыццёвага шляху, магчымасць дамагчыся поспеху і рэалізаваць свае здольнасці.
Сёння свята тых, хто толькі пераступіў парог навучальнай установы ці ўжо ўпэўнена ідзе па сцежцы ведаў. Гэта хвалюючы і святочны дзень для мудрых настаўнікаў і любячых бацькоў. Хай спраўдзяцца светлыя дзіцячыя чаканнi, а бацькі будуць спакойны за сваіх дзяцей у іх творчым пошуку.
Жадаем усім моцнага здароўя, невычэрпнай энергіі, цікавага і насычанага падзеямі жыцця, радасных і шчаслівых перажыванняў.
Няхай новы навучальны год будзе цікавым і плённым, прынясе радасць адкрыццяў і новых дасягненняў!
Старшыня Талачынскага
раённага выканаўчага камітэта
В. М. Лындзiн
Старшыня Талачынскага
раённага Савета дэпутатаў
Г. Г. Мурашка