Паважаныя супрацоўнікі і ветэраны Талачынскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях!
Сардэчна віншуем вас з прафесійным святам - Днём ратавальніка.
Вы з гонарам выконваеце свой службовы абавязак па абароне насельніцтва ў надзвычайных і экстрэмальных сітуацыях. Ваша самаадданая праца, адказнасць, прафесіяналізм - заклад спакою жыхароў нашага раёна.
Мы дзякуем вам за кожнае выратаванае жыццё, за адданасць прафесіі. Хай у вашай службе будзе як мага менш трывожных выклікаў, а побач будуць родныя і блізкія, якія падтрымаюць і нададуць сіл.
Моцнага вам здароўя, дабрабыту, цвёрдасці духу, поспехаў у высакароднай справе служэння людзям.
Старшыня Талачынскага
раённага выканаўчага камітэта О.М.Лындзiн
Старшыня Талачынскага
раённага Савета дэпутатаў Г.Г.Мурашка
Да спіса