Паважаныя жыхары Талачынскага раёна!
Віншуем вас з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 77-й гадавінай вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
3 ліпеня - радасная і светлая дата для кожнага беларуса, знак мужнасці і самаахвярнай любові да Радзімы. Кожны з нас будзе вечна захоўваць у душы глыбокую падзяку ветэранам Вялікай Айчыннай вайны і працы, тым, хто выстаяў і перамог, адрадзіў краіну з руін і попелу, падарыў нам свабоду і незалежнасць.
Дзень Незалежнасці - гэта свята ўсіх, каму дорагі і зразумелы нашы агульныя каштоўнасці: гонар за краіну, жаданне працаваць для яе росквіту, любоў да сваёй зямлі, сям'і, родных.
У гэты светлы і радасны дзень жадаем усім вам моцнага здароўя, вялікага сямейнага шчасця, міру, узаемаразумення, згоды і дабрабыту! Хай кожны дзень у вашым жыцці будзе напоўнены радасцю, цеплынёй, поспехамі і новымі дасягненнямі!
Старшыня Талачынскага раённага
выканаўчага камітэта О.М.Лындзiн
Старшыня Талачынскага раённага
Савета дэпутатаў Г.Г.Мурашка
Да спіса