Навіны раёна
02.04.2021

Віншаванне кіраўніцтва раёна з Днём яднання народаў Беларусі і Расіі

Паважаныя жыхары Талачынскага раёна!

Віншуем вас з Днём яднання народаў Беларусі і Расіі!

Беларусы і расіяне аднолькава беражліва шануюць шматвекавыя традыцыі братэрства і добрасуседства, пранесеныя скрозь гады і выпрабаванні, захоўваюць іх, перадаючы з пакалення ў пакаленне. Адзіныя культурныя і духоўныя каштоўнасці, актыўнае развіццё палітычных, эканамічных і гандлёвых сувязяў складаюць надзейную аснову для далейшага ўмацавання нашага партнёрства.

Беларусь і Расія мэтанакіравана ідуць па шляху ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва. Нямала задач яшчэ трэба будзе вырашыць, а вывераныя, узгодненыя дзеянні адкрыюць новыя гарызонты для стабільнага развіцця нацыянальных эканомік і павышэння дабрабыту грамадзян абедзвюх краін.

Жадаем вам моцнага здароўя, дабрабыту і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні. Хай ажыццявяцца самыя смелыя планы, а ў нашым агульным беларуска-расійскім доме заўсёды пануюць мір, згода і шчасце!

З павагай,

старшыня Талачынскага раённага

выканаўчага камітэта О.М.Лындзiн

Старшыня Талачынскага

раённага Савета дэпутатаў Г.Г.Мурашка

Да спіса