Навіны раёна
Віншаванне кіраўніцтва раёна з Днём абаронцаў Айчыны
22.02.2021

Віншаванне кіраўніцтва раёна з Днём абаронцаў Айчыны

Паважаныя ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, воіны-інтэрнацыяналісты, ваеннаслужачыя Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, жыхары раёна!

Прыміце шчырыя віншаванні з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь!

Гэты дзень у Беларусі стаў сімвалам усенароднага прызнання ратнага подзвігу, абавязку, гонару і доблесці многіх пакаленняў абаронцаў Айчыны. Абарона Радзімы заўсёды была, ёсць і будзе свяшчэнным абавязкам сапраўднага грамадзяніна і патрыёта, а армія - сапраўднай гордасцю народа.

Ушаноўваем ваеннаслужачых сучаснай арміі, высокі прафесіяналізм і выдатная баявая падрыхтоўка якіх забяспечваюць ваенную бяспеку краіны.

Выказваем шчырую падзяку ўсім грамадзянам, якія ўносяць незалежна ад роду дзейнасці свой уклад ва ўмацаванне дзяржавы і прымнажэнне яе нацыянальных багаццяў.

Самае каштоўнае, што ёсць у нашым жыцці, - гэта мiр, спакой і стабільнасць. Для нас няма большай радасці, чым мірна жыць і працаваць на роднай зямлі, а нашы Узброеныя Сілы заўсёды будуць з'яўляцца надзейным гарантам яе абароны.

У гэты святочны дзень жадаем вам шчасця, дабрабыту, добрага здароўя і сілы духу, мірнага неба над галавой і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні вам і вашым сем'ям.

 

З павагай,

старшыня Талачынскага раённага

выканаўчага камітэта О.М.Лындзiн

 

старшыня Талачынскага

раённага Савет дэпутатаў Г.Г.Мурашка

Да спіса