Выборы Призидента 2025
Рус
Eng
Бел

Адрас: 211092, г. Талачын,

вул. Леніна, 1

Е-mail: odok@tolochin.vitebsk-region.gov.by

Тэлефон: (802136) 5-15-33

Вышэйшы дзяржаўны орган

Райвыканкам Талачыну – 585 Касцёл Святога Антонія Свята-Пакроўскі манастыр Вуліцы горада Талачын 1433
Райвыканкам

Навіны раёна

6 снежня 2021

VI справаздачна-выбарная канферэнцыя Талачынскай раённай арганізацыі РГА «Белая Русь» адбылася 6 снежня

РГА «Белая Русь» - адна з самых шматлікіх грамадскіх арганізацый у краіне і налічвае каля 189 тысяч чалавек. Членамі Талачынскай раённай арганізацыі РГА «Белая Русь» з'яўляюцца 325 чалавек.

Старшыня раённай арганізацыі Краўчанка Ала Міхайлаўна адчыталася перад дэлегатамі аб праведзенай працы за 2019-2021 гады. І зроблена нямала! Кожны справаздачны перыяд багаты на свае падзеі, ствараюцца новыя праекты, арганізацыя прымае актыўны ўдзел у раённых, абласных, рэспубліканскіх мерапрыемствах і акцыях.

Вызначаны перспектывы і планы па далейшым развіцці раённай арганізацыі. Галоўныя задачы, якія ставіць перад сабой РГА «Белая Русь», - гэта прасоўванне і рэалізацыя дзяржаўнай палітыкі, кансалідацыя грамадства на ўдзел у сацыяльна-эканамічным, палітычным, культурным жыцці краіны, актыўнае супрацоўніцтва ў правядзенні выбарчых кампаній.

Падчас канферэнцыі абралі кіруючыя органы і вызначылі склад Савета і кантрольна-рэвізійнай камісіі. Старшынёй Талачынскай раённай арганізацыі РГА «Белая Русь» аднагалосна зноў абрана Ала Краўчанка.

Прыемным завяршэннем канферэнцыі стала ўзнагароджанне Ганаровымі граматамі:

- лепшых старшыняў пярвічных арганізацый Жукнеўскай базавай школы Шыдлоўскага Віктара, Талачынскага райвыканкама Парэпка Ірыну за актыўную грамадзянскую пазіцыю;

- райкам ГА «БРСМ» за плённае супрацоўніцтва;

- карэспандэнта раённай газеты «Наша Талачыншчына» Капранаву Юлію за папулярызацыю дзейнасці РГА «Белая Русь» у СМІ.





Віцебскае абласное ўпраўленне дзяржпрамнагляду Відэа
Інтэрнэт-рэсурсы