Філіял «Міжгародняя сувязь» РУП «Белтэлекам» паведамляе, што ў рамках рэалізацыі «Графіка мерапрыемстваў па канверсіі радыёчастот 694-790 Мгц і 790-862 МГц», адобранага Рашэннем Дзяржаўнай камісіі па радыёчастотах пры Савеце Бяспекі Рэспублікі Беларусь, што на радыёперадаючых станцыях РУП «Белтэлекам» будуць зменены частотныя каналы, на якіх транслююцца ў эфір тэлевізійныя праграмы.
У адным частотным канале лічбавага тэлебачання ажыццяўляецца трансляцыя набору з некалькіх тэлевізійных праграм адначасова. Кожны такі набор называецца «мультыплекс». У маштабах краіны транслюецца тры мультыплексы, а менавіта:
1-ы мультыплекс уключае адкрытыя тэлевізійныя праграмы «Беларусь 1», «АНТ», «СТБ», «Мір», «Расiя-Беларусь», «НТВ-Беларусь», «Беларусь 2», «Беларусь 3»;
2-i мультыплекс уключае адкрытую (незакадаваную) праграму «Беларусь 5» і 18 закадаваных праграм у рамках паслугі па доступе да сеткі эфірнага лічбавага тэлевізійнага вяшчання («Эфірная ZALA»);
3-ці мультыплекс уключае 19 закадаваных праграм у рамках паслугі па доступе да сеткі эфірнага лічбавага тэлевізійнага вяшчання («Эфірная ZALA»).
У некаторых раёнах лакальна ажыццяўляецца трансляцыя рэгіянальных мультыплексаў, арганізаваных мясцовымі тэлерадыёкампаніямі.
Для захавання магчымасці прагляду тэлевізійных праграм неабходна пераналадзіць выкарыстоўваемае прыёмнае абсталяванне (лічбавы тэлевізар, лічбавую тэлевізійную прыстаўку і да т.п.) на новыя частотныя каналы ў адпаведнасці з прыведзенай ніжэй табліцай.
Табліца 1 - Звесткі аб змене частотных каналаў, радыётэлевізійных станцыях, ахопліваемых раёнах і тэрмінах правядзення работ.
№ п.п. |
Размяшчэнне радыётэлевізійнай перадаючай станцыі |
Ахопліваемыя раёны |
Мультыплекс |
Існуючы частотны канал (частата) |
Новы частотны канал (частата) |
Дата пераходу на новы частотны канал * |
Віцебская вобласць |
||||||
Верасень 2021 |
||||||
1 |
ОРТПС Магілёў |
Талачынскі |
1-шы |
49 (698 Мгц) |
21 (474 МГц) |
08.09.2021 |
2 |
ОРТПС Магілёў |
Талачынскі |
2-i |
56 (754 МГц) |
32 (562 МГц) |
08.09.2021 |
* дата пераходу на новы частотны канал можа быць зменена. За абнаўленнем інфармацыі сачыце на сайтах РУП «Белтэлекам».
Звяртаем увагу, што прыведзеныя вышэй змены частотных каналаў будуць ажыццяўляцца толькі ў сетцы эфірнага наземнага лічбавага тэлебачання.
Да спіса