Талачынскі раённы выканаўчы камітэт паведамляе, што ў мэтах выканання распараджэння Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта Шерстнева М.М. ад 30.03.2020 № 99р «Аб дадатковых прафілактычных мерапрыемствах» неабходна:
ўвесці масачны рэжым пры абслугоўванні насельніцтва ў аб'ектах гандлю, грамадскага харчавання і бытавога абслугоўвання;
забяспечыць наяўнасць сродкаў дэзінфекцыі, антысептыкаў, пальчатак ў абслуговага персаналу на працоўных месцах. Акрамя таго, у рамках прафілактычнага мерапрыемства неабходна забяспечыць:
продаж харчовых прадуктаў у залах самаабслугоўвання гандлёвых аб'ектаў толькі ва ўпакаваным выглядзе (у прамысловай ўпакоўцы або расфасаваных у гандлёвым аб'екце);
стварэння ўмоў для захавання дыстанцыі не меней 1,5 метраў у аб'ектах гандлю ў прыкасавых зонах паміж пакупнікамі, у аб'ектах грамадскага харчавання - паміж сталамі для абслугоўвання наведвальнікаў.
Да спіса