Навіны раёна
Увазе фізічных асоб - уладальнікаў транспартных сродкаў
02.09.2021

Увазе фізічных асоб - уладальнікаў транспартных сродкаў

У адпаведнасці з Падатковым кодэксам Рэспублікі Беларусь фізічным асобам, якія не атрымалі па стане на 1 студзеня 2021 года ва ўстаноўленым парадку дазвол на допуск транспартнага сродку да ўдзелу ў дарожным руху з выплатай дзяржаўнай пошліны за яго выдачу, паведамленнi на выплату авансавага плацяжу па транспартным падатку будуць накіраваны падатковымі органамі ў тэрмін не пазней за 1 лістапада 2021 года па пошце альбо размешчаны ў асабістым кабінеце плацельшчыка.

Звяртаем увагу, што пры размяшчэнні паведамлення на выплату авансавага плацяжу ў асабістым кабінеце такое паведамленне на папяровым носьбіце плацельшчыку накіроўвацца не будзе.

Выплату авансавых плацяжоў неабходна зрабіць у тэрмін не пазней як 15 снежня 2021 г.

У цяперашні час у кожнай фізічнай асобы, якая мае падключэнне да асабістага кабінета, ёсць магчымасць прагляду ў асабістым кабінеце размешчанай падатковымі органамі інфармацыі аб зарэгістраваных за плацельшчыкам у ДАІ транспартных сродках.

У выпадку, калі фізічная асоба не зарэгістравана ў якасці карыстальніка сэрвісу «Асабісты кабінет падаткаплацельшчыка», атрымаць доступ да дадзенага сэрвісу (лагін і пароль) можна:

1. Асабiста, пры наведванні любой інспекцыі МПЗ, незалежна ад месца жыхарства.

Пры звароце ў інспекцыю пры сабе неабходна мець пашпарт або від на жыхарства ў Рэспубліцы Беларусь.

2. У рэжыме анлайн без наведвання інспекцыі МПЗ з выкарыстаннем працэдуры ідэнтыфікацыі пры дапамозе міжбанкаўскай сістэмы ідэнтыфікацыі (МСI).

Прайсці рэгістрацыю ў асабістым кабінеце пры дапамозе МСI могуць фізічныя асобы, якія не маюць eліковага запісу ў асабістым кабінеце плацельшчыка на партале МПЗ і якія стаяць на ўліку ў падатковых органах.

Для ажыццяўлення працэдуры рэгістрацыі неабходна наяўнасць уліковага запісу ў асабістым кабінеце МСI. Пры адсутнасці ўліковага запісу ў асабістым кабінеце МСI, карыстальнік можа прайсці працэдуру самарэгістрацыі на афіцыйным сайце ААТ «НКФО «АРІП» (https://www.raschet.by/).

Да спіса