Навіны раёна
13.11.2020

Увага! Масачны рэжым

Рашэннем Талачынскага раённага выканаўчага камітэта ад 13.11.2020 года №690 прыняты комплексны план мерапрыемстваў па папярэджанні распаўсюджвання інфекцыі COVID-19 у Талачынскім раёне ў перыяд уздыму захворвання на вострыя рэспіраторныя інфекцыі (асенне-зімовы перыяд 2020-2021 гадоў), які прадугледжвае ўвядзенне абавязковага масачнага рэжыму.

Уведзены масачны рэжым у раёне мяркуе нашэнне сродкаў індывідуальнай абароны ва ўсіх месцах вялікай колькасці людзей. Гэтая мера неабходна для больш поўнага забеспячэння бяспекі жыхароў. І тут мы спадзяемся на свядомасць нашых грамадзянаў і разлічваем, што яны не будуць грэбаваць сваім здароўем і навакольных людзей

Масачны рэжым будзе дзейнічаць да стабілізацыі эпідэміялагічнай сітуацыі ў раёне. Да спіса