Прафілактычнае мерапрыемства па папярэджанні ДТЗ з удзелам пешаходаў пройдзе ў Талачынскім раёне з 23 па 27 ліпеня.
Штогод на дарогах з-за парушэнняў ПДР пешаходамі адбываецца кожнае трэцяе ДТЗ. Практычна штотыдзень у аварыях, якія адбываюцца на тэрыторыі Віцебскай вобласці, фіксуюцца здарэннi звязаныя з наездамі на пешаходаў.
Акрамя выпадкаў наезду на пешаходаў, шэраг сутыкненняў і перакульванняў транспартных сродкаў на дарозе выкліканы няправільнымі дзеяннямі пешаходаў, у выніку якіх кіроўца змушаны прадпрымаць экстраныя меры, каб пазбегнуць аварыйнай сітуацыі, аднак дасягнуць гэтага не заўсёды ўдаецца.
Даследаванні спецыялістаў у гэтым кірунку паказваюць, што ў 90% выпадкаў пешаходы парушаюць правілы дарожнага руху свядома, прычым галоўны матыў парушэння - спешка. Раптоўнае з'яўленне чалавека на шляху руху аўтамабіля ўскладняе кіроўцу задачу прадухіліць наезд. Статыстыка ДТЗ паказвае, што ў большасці такіх выпадкаў вадзіцелі наогул не заўважалі бегшага праз дарогу чалавека.
Значная частка аварый адбываецца ў цёмны час сутак, паколькі пешаход бачыць аўтамабіль з уключанымі фарамі, а кіроўца не бачыць пешахода. Многія пешаходы гэтага не ведаюць, чым і рызыкуюць сваім жыццём.
Пад'язджаючы да пешаходнага пераходу, кіроўца павінен уважліва назіраць за паводзінамі пешаходаў або кіроўцаў іншых транспартных сродкаў. Калі рухаючыся побач аўтамабіль затармазіў, то магчыма, што ён спыняецца, каб прапусціць пешахода, таму ў гэтай сітуацыі мэтазгодна прытармазіць і, пераканаўшыся ў адсутнасці пешаходаў, працягваць далейшы рух.
Аддзел ДАІ АУС Віцебскага райвыканкама настойліва рэкамендуе прадастаўляць інфармацыю ў падраздзяленнi ДАІ відэафайлаў з відэарэгістратараў якія зафіксавалі факт не прадастаўлення перавагі ў руху пешаходам на не рэгулюемых пешаходных пераходах.
Для таго, каб зрабіць дарогу для пешахода бяспечнай, ўсталёўваюцца святлафоры, пазначаюцца спецыяльныя дарожкі, будуюцца падземныя пераходы, па тэлебачанні, радыё, у перыядычным друку сістэматычна растлумачваюцца правілы дарожнага руху, даюцца рэкамендацыі. Але толькі аднымі намаганнямі Дзяржаўтаінспекцыі, іншых зацікаўленых арганізацый і ведамстваў праблему ДТЗ з удзелам пешаходаў не вырашыць, неабходна кожнаму пешаходу больш крытычна ацэньваць свае паводзіны на вуліцы, прымусіць сябе выпрацаваць звычку пастаяннага выканання Правілаў дарожнага руху.
АДАІ Талачынскага РАУС.
Да спіса