Адрас: 211092, г. Талачын,
вул. Леніна, 1
Е-mail: odok@tolochin.vitebsk-region.gov.by
Тэлефон: (802136) 5-15-33
29 снежня адбылася чарговая сесія раённага Савета дэпутатаў.
Аб выкананні ў раёне паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця ў 2021 годзе далажыў намеснік старшыні райвыканкама Віктар Альхімовіч.
«Не гледзячы на складаную эпідэміялагічную сітуацыю і ўвядзенне санкцый, Талачынскім раёнам забяспечана станоўчая дынаміка па выкананню асноўных паказчыкаў развіцця рэгіёна», - падкрэсліў дакладчык.
Вызначаны мэты і задачы на наступны год.
У 2022 годзе плануецца рэалізаваць шэраг інавацыйных праектаў, што дазволіць прыцягнуць інвестыцыі, стварыць новыя працоўныя месцы, павялічыць паступленні ў раённы бюджэт.
Дэпутатамі зацверджаны бюджэт Талачынскага раёна на 2022 год.
«Задачы, якія стаяць сёння перад намі, дастаткова сур'ёзныя і выканаць іх неабходна. Гэта наш раён, нашы людзі і наш абавязак» - нацэліў усіх кіраўнікоў старшыня райвыканкама Алег Лындзін.