Бел
У Талачынскім і Аршанскім раёнах прайшоў абласны семінар прысвечаны пытанням павышэння эфектыўнасці вытворчасці прадукцыі жывёлагадоўлі, мадэрнізацыі, рэканструкцыі і будаўніцтва жывёлагадоўчых аб'ектаў.
У працы семінара прынялі ўдзел прадстаўнікі Віцебскага аблвыканкама, камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні, віцебскага канцэрна «Мяса-малочныя прадукты», старшыні раённых выканаўчых камітэтаў, кіраўнікі аграпрамысловых аб'яднанняў і іншыя.
На праходзіўшым у Талачынскім раёне пленарным пасяджэнні абмяркоўваліся вынікі работы жывёлагадоўлі за 10 месяцаў і пастаўлены задачы на лістапад - снежань.
У час наведвання удзельнікамі семінара Талачынскага раёна адбылося адкрыццё фермы «Зялёная» ААТ «Талачынскі райаграсэрвіс».
Да спіса