Бел
Аўгустоўская канферэнцыя педагагічных работнікаў устаноў адукацыі Талачынскага раёна адбылася ў Цэнтры культуры і народнай творчасці. У ёй прынялі ўдзел старшыня Талачынскага райвыканкама Алег Лындзiн, намеснік старшыні Іна Галубкова, начальнік аддзела па адукацыі Анатоль Белагураў, педагогі, дырэктары школ, загадчыкі дашкольных устаноў, ветэраны педагагічнай працы, прафсаюзныя дзеячы.
Цёпла віталі ўдзельнікі мерапрыемства калег - маладых спецыялістаў, якія будуць працаваць ва ўстановах адукацыі раёна. Дарэчы, іх сёлета чацвёра.
Святочную атмасферу стваралі музычныя і танцавальныя нумары навучэнцаў школ.
Да спіса