У Талачыне адбыўся фінал V конкурсу «Падарожнічаем па Сінявокай»
27 лістапада прайшоў юбілейны фінал рэспубліканскага адкрытага конкурсу аматарскіх турыстычных фільмаў «Падарожнічаем па Сінявокай». 34 удзельнікі з 5 краін свету прапанавалі свае творчыя работы. Прафесійным журы вызначаны 10 найлепшых пераможцаў, якім уручаны статуэткі, дыпломы і прызы ад спонсараў конкурсу. Па штогадовай традыцыі конкурсу і кінасьёмак арганізатарам Іўчанка Дзмітрыем была разбіта талерка на шчасце. Конкурс працягваецца!