У Палату прадстаўнікоў працягваюць паступаць прапановы па карэкціроўцы Асноўнага Закона. Акрамя таго, у цяперашні час актывізуецца абмеркаванне маючай адбыцца канстытуцыйнай рэформы на рэгіянальных дыялогавых пляцоўках.
У сувязі з гэтым паведамляем, што праца па зборы і аналізе прапаноў па ўнясенні змяненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь (у тым ліку з выкарыстаннем электроннай пошты Zakon@house.gov.by) будзе ажыццяўляцца і пасля 25 кастрычніка 2020 года.
Сабраныя матэрыялы будуць абагульнены і прааналізаваны дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў.
Звяртаем увагу!
Накіраваныя прапановы і іншая інфармацыя не падлягаюць разгляду ў парадку, вызначаным Законам Рэспублікі Беларусь «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асобаў».
Сайт Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Да спіса