Васемнаццаць трактароў папоўняць машынна-трактарны парк сельгасарганізацый Талачынскага раёна. Новая тэхніка паступіць у «Каханава-Агра», «Рыдомльскi», райаграсэрвіс, «Зорны-Агра» і «Надзёжына».
Усяго Мінскі трактарны завод паставіць на Віцебшчыну 354 трактара. З іх звыш 230 адзінак адправіліся ў вобласць 20 снежня, астатнія будуць дастаўлены да канца снежня чыгуначным транспартам. Агульная сума кантрактаў - каля 43 мільёнаў рублёў.
Урачыстае мерапрыемства па перадачы трактароў маркі «Беларус» адбылося ў мінулую нядзелю ў Мінску. Удзел у ім прынялі Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Ігар Сяргіенка, старшыня Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта Мікалай Шарстнёў, кіраўніцтва Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, Міністэрства прамысловасці, ААТ «Мінскі трактарны завод», прадстаўнікі райвыканкамаў, аграпрамысловых аб'яднанняў і сельскагаспадарчых арганізацый.
- Праца аграрыяў паўночнага рэгіёну Беларусі схільна ўздзеянню прыродна-кліматычных фактараў. На агульным выніку адбіваюцца кароткія ў параўнанні з астатнімі абласцямі рэспублікі агратэхнічныя тэрміны палявых работ, а таксама самы высокі ў краіне ўзровень зношанасці машынна-трактарнага парку. Таму каб у разы хутчэй і якасней праводзіць увесь комплекс сельскагаспадарчых работ і ў канчатковым выніку адысці ад іх напластавання, уласцівага толькі Віцебшчыне, вельмі важна вырабіць сур'ёзнае тэхнічнае пераўзбраенне галіны ў нашым рэгіёне як па надзейнасці, так і па функцыянальнасці. Гэта дазволіць забяспечыць важкі прырост прадукцыі раслінаводства з максімальна высокай эфектыўнасцю яе вытворчасці, - адзначыў старшыня Віцебскага аблвыканкама Мікалай Шарстнёў.
Кіраўнік вобласці шчыра падзякаваў надзейнаму партнёру - Мінскаму трактарнаму заводу і асабіста яго кіраўніку Віталю Воўку за праверанае часам плённае супрацоўніцтва, а таксама за важкі ўклад у асучасненне сельскагаспадарчай галіны Віцебшчыны.
Ігар Снараў.
Да спіса