17 кастрычніка 2020 года ў аграгарадку Варанцэвічы прайшло брэндавае свята «Бульба сення, бульба ўчора, а без бульбы простая гара!», менавіта бульбе было прысвечана свята. Гасцей і жыхароў аграгарадка сустракаў самы галоўны персанаж свята «Бульбаш». Сцэна свята была ўпрыгожана ў выглядзе сялянскай хаткі. Удзельнікі свята ў конкурcе-дэгустацыі страў з бульбы «Бульбяныя прысмакі» прадэманстравалі свае кулінарныя здольнасці, частавалі прысутных прысмакамі з бульбы па бабуліных рэцэптах. Дэманстрацыя страў суправаджалася прыпеўкамі, гульнямі і конкурсамі, прысвечанымі бульбе. У конкурсе «кАРТошка» былі прадстаўлены крэатыўныя вырабы з бульбы, гародніны і садавіны. У канцэртнай праграме «Расцягні Бульбаш гармонік..!» прымалі ўдзел вядучыя калектывы мастацкай творчасці ўстаноў культуры клубнага тыпу Талачынскага раёна. На свяце была прадстаўлена выстава гатункаў бульбы: «Гала», «Брыз», «Ганна», «Скарб», «Бананавая», «Чорная» і гэтак далей. Вялікай папулярнасцю карысталася фотазона «У гасцях у Бульбаша». Майстры раённага Дома рамёстваў шырока прадставілі выставу-продаж вырабаў народных мастацкіх рамёстваў «Калядны сувенір».
Старшыня выканаўчага камітэта Волковіцкага сельскага Савета Шумай Ірына Васільеўна узнагародзіла падзячнымі лістамі жыхароў аграгарадка за лепшыя дагледжаныя падворкi.
На свяце было паказана тэатралізаванае прадстаўленне, якое падрыхтавалі работнікі сельскага Дома культуры і бібліятэкі.
Да спіса