Бел
19 верасня ў рамках праекта «Мая спадчына» ў аграгарадку Слаўнае прайшло брэндавае свята «Журавінавы край».
Калектывы мастацкай творчасці ўстаноў культуры выступілі з канцэртнай праграмай «Журавінныя распацешкі», падрыхтавалі выставу-дэгустацыю страў «Журавінавы смак», прадэманстравалі майстар-клас «Журавінавы морс».
Удзельнікі свята прынялі ўдзел у гульнявой і танцавальнай праграмах, а таксама мелі магчымасць купіць каштоўную лясную ягаду.
Да спіса