Навіны раёна
08.06.2021

Тыдзень «нулявога траўматызму» праходзіць у Талачынскім раёне

Тыдзень "нулявога траўматызму" праходзіць у Талачынскім раёне з 7 па 13 чэрвеня. Мерапрыемствы тыдня стануць дадатковымі да штодзённай працы па ахове працы і адным з эфектыўных спосабаў кантролю за выкананнем заканадаўства аб ахове працы.

Паводле інфармацыі камітэта па працы, занятасці і сацабароне Віцебскага аблвыканкама, за 4 месяцы 2021 года на вытворчасці загінула 7 работнікаў і 21 атрымаў цяжкія траўмы. Пераважная колькасць фактаў гібелі грамадзян у выніку траўміравання на вытворчасці звязана з асабістай неасцярожнасцю саміх работнікаў і парушэннем імі працоўнай і вытворчай дысцыпліны. Маюць месца факты парушэнняў службовых інструкцый і нарматыўных прававых актаў аб ахове працы, якія прывялі да цяжкіх наступстваў.

Перыяд правядзення мерапрыемстваў "нулявога траўматызму" вызначаны для кожнага рэгіёну і запланаваны з 7 чэрвеня па 21 лістапада.

Міжнародная асацыяцыя сацыяльнага забеспячэння (МАСЗ) распрацавала Канцэпцыю Vision Zero (Канцэпцыю "нулявога траўматызму").

У аснову Канцэпцыі "нулявога траўматызму" паложана прызнанне таго, што няшчасныя выпадкі на вытворчасці і прафесійныя захворваннi не з'яўляюцца непазбежнымі - у іх заўсёды ёсць прычыны. У сувязі з чым, развіццё эфектыўнай культуры прафілактыкі дазваляе іх не дапусціць.

Мэтай Тыдня "нулявога траўматызму" з'яўляецца арганізацыя мерапрыемстваў па забеспячэнні бяспекі і здароўя работнікаў на працоўных месцах, прадухіленню выпадкаў вытворчага траўматызму (недапушчэнне ні аднаго выпадка траўміравання ў арганізацыях у гэты перыяд) шляхам аператыўнага выяўлення парушэнняў нормаў аховы працы і прымянення мер па іх ліквідацыі.

Крыніца: vitebsk-region.gov.by

Да спіса