17 красавіка ДАІ Віцебскай вобласці правядзе прафілактычныя мерапрыемствы па папярэджанні ДТЗ з удзелам нецвярозых вадзіцеляў і пешаходаў.
Супрацоўнікамі Дзяржаўтаінспекцыі будзе арганізавана наступная праца:
-растлумачальныя гутаркі з удзельнікамі дарожнага руху на тэму недапушчэння з'яўлення на праезнай частцы ў нецвярозым стане;
-рэйдавыя групы, галоўнай мэтай якіх стане выяўленне і спыненне парушэнняў ПДР нецвярозымі кіроўцамі і пешаходамі;
-распаўсюджванне улётак сярод вадзіцеляў з напамінкам аб дзеяннях пры выяўленні пешахода, які сваімі паводзінамі стварае пагрозу бяспецы дарожнага руху.
ДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама заклікае кіроўцаў і пешаходаў быць станоўчым прыкладам адзін аднаму і разам прыкласці максімум намаганняў да скарачэння аварыйнасці на дарогах.
Да спіса