Навіны раёна
11.01.2022

Талачынскі цэнтр дзяцей і моладзі адзначаны ўзнагародамі на рэспубліканскім конкурсе фларыстыкі

У снежні 2021 года прайшоў абласны этап рэспубліканскай выставы-конкурсу «Лёд. Кветкі. Фантазія».

У абласным этапе прынялі ўдзел больш за 450 навучэнцаў з 72 устаноў адукацыі.

Творчы калектыў ГУДА «Талачынскі раённы цэнтр дзяцей і моладзі» ўзнагароджаны:

Дыпломам 1 ступені галоўнага ўпраўлення па адукацыі Віцебскага аблвыканкама ў намінацыі «Ватная цацка» (кіраўнік Наталля Сушчынская);

Дыпломам Віцебскага абласнога палаца дзяцей і моладзі ў намінацыі «Фларыстычны калаж - каляндар «Сімвал года» (кіраўнік Вераніка Бобышава).

Творчы патэнцыял дзяцей, памножаны на прафесіяналізм педагогаў, прыносіць свой плён.

Віншуем!


Да спіса