Навіны раёна
Талачынскі барэц стаў сярэбраным прызёрам Алімпійскіх дзён моладзі
19.04.2021

Талачынскі барэц стаў сярэбраным прызёрам Алімпійскіх дзён моладзі

Спаборніцтвы па грэка-рымскай барацьбе сярод юнакоў 2004 - 2006 гадоў нараджэння ў рамках Алімпійскіх дзён моладзі Рэспублікі Беларусь прайшлі 12-14 красавіка ў спартыўным комплексе «Стайкі».

Дадзеныя старты лічацца галоўнымі для змагароў у юнацкім узросце і з'яўляюцца вянком усёй падрыхтоўкі спартсменаў, пачынаючы з першых дзён трэніровачнага працэсу. Тым вагавіцей поспех выхаванца Талачынскай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы (трэнер Ігар Галуза) Івана Бяляева, які ў вагавой катэгорыі да 60 кілаграмаў узышоў на другую прыступку п'едэстала пашаны. Заўважым пры гэтым, што наш зямляк нарадзіўся ў 2006 годзе і быў маладзей сваіх асноўных сапернікаў.

Дарэчы, у гэтыя дні Іван Бяляеў працягвае падрыхтоўку для ўдзелу ў складзе зборнай Беларусі ў чэмпіянаце Еўропы сярод школьнікаў 2006 - 2007 гадоў нараджэння, які ў канцы мая адбудзецца ў Балгарыі.

Да спіса