Навіны раёна
Талачыншчына прыняла эстафету рэспубліканскага аўтапрабегу «Сімвал адзінства»
09.09.2021

Талачыншчына прыняла эстафету рэспубліканскага аўтапрабегу «Сімвал адзінства»

Па традыцыі, удзельнікаў аўтапрабегу, якія прыехалі да нас з Сенненскага раёна, сустракалі караваем. У райцэнтры, ля помніка вызвалення актывістаў ГА «Патрыёты Беларусі» чакалі старшыня раённага Савета дэпутатаў Георгій Мурашка, прадстаўнікі арганізацый і прадпрыемстваў, грамадскасць, моладзь. Адбыўся мітынг, ускладанне кветак. Мяшочак са збожжам, вырашчаным на талачынскай зямлі, перадаў ганаровы грамадзянін Талачынскага раёна Міхаіл Фёдаравіч Завадскі.

Фота Сяргея Абрамовіча

Да спіса